Гродна
Крыжакі ў XIV-XV стст. называлі наш горад “Гартэн”
Гродна — горад трох замкаў: Старога, Новага і Ніжняга. Рэшткі апошняга археолагі даследуюць і сёння.
Гародня была любімай рэзідэнцыяй Стэфана Баторыя. Тут ён правёў апошнія гады жыцця і памёр у 1586 годзе.
На вежы Фарнага касцёла працуюць гадзіннікі XVIII стагоддзя.
Каложская царква XII стагоддзя — адзін з найстаражытнейшых храмаў Беларусі.
У 1398 годзе Стары замак і княскі палац згарэлі. Абудзіла варту і выратавала ад гібелі Вітаўта і яго жонку малпа.
Гістарычны Гродна
Ад Каложы пачаўся свет
Новы свет