Pabach - Новы свет - Старая цукерачная фабрыка
Старая цукерачная фабрыка
3/14

Старая цукерачная фабрыка

Валковiча, 4

1 хв200
0:001:18

Будынак на вуліцы Волкавіча, 4 — гэта прыклад прамысловага мадэрну і цаглянай эклектыкі. Яго будаўніцтва завершылася ў 1917 годзе, калі яшчэ працягвалася Першая сусветная вайна. Тэрыторыя была акупаваная Германіяй, таму і будавалі нямецкія ўлады.

Нямецкая адміністрацыя ўзводзіла будынкі перш за ўсё для вайсковых патрэб. Тут была адкрыта фабрыка эрзац-кавы (кававага заменніка), які ўваходзіў у паёк салдат. Таксама тут выраблялі мармелад. Улады на гэтай тэрыторыі змяняліся неаднаразова: спачатку немцы, пасля Польшча, потым Савецкі Саюз. Але прадпрыемства па вытворчасці мармеладу, цукерак і жолудавай кавы працягвала працу пры любой уладзе ажно да 1958 года.

На 2 і 3 паверхах будынка захаваліся арыгінальныя балкончыкі пачатку XX стагоддзя. Іх вырабіла вельмі модная на той час металургічная майстэрня сям’і Вячэрка з Беластока, якая спецыялізавалася на мастацкім ліцці: агароджы, балконы, дэкор.