Новы свет2/14

2/14
Асабняк у стылі рускага мадэрну
вул. Валковіча, 5
0 хв
0:000:50
Вуліца Волкавіча раней называлася Паўночнай. Яна сфарміравалася яшчэ ў XVIII стагоддзі. Асобняк па вуліцы Волкавіча, 5 быў узведзены ў 1905 годзе ў стылі рускага мадэрну. Гэты архітэктурны стыль быў больш характэрны для тэрыторыі Расійскай імперыі і даволі рэдка сустракаецца ў Гродне. Звярніце ўвагу на шыкоўныя арыгінальныя разьбяныя дзверы, якім больш за 100 гадоў. Захавалася таксама маленькае металічнае калечка, якім стукалі, каб паклікаць гаспадара адчыніць — на ім можна пабачыць надпісы на нямецкай і польскай мовах. У доме таксама захаваліся разьбяныя аконныя стаўні.