Pabach - Новы свет - Рэальнае вучылішча ў стылістыцы рускага мадэрна
Рэальнае вучылішча ў стылістыцы рускага мадэрна
6/14

Рэальнае вучылішча ў стылістыцы рускага мадэрна

вул. Акадэмічная, 10

1 хв
0:001:00

Будынак на Акадэмічнай, 10 быў узведзены ў пачатку XX стагоддзя ў стылі рускага мадэрну як Гродзенскае рэальнае вучылішча імя царэвіча Аляксея.

У міжваенны перыяд тут размяшчалася гімназія імя Адама Міцкевіча, дзе выкладаў вядомы гродзенец Ян Каханоўскі. Ён разам з вучнямі заснаваў калекцыю, якая паклала пачатак Гродзенскаму заапарку. Гэта самы стары, а доўгі час і адзіны заапарк на тэрыторыі Беларусі.

Падчас Другой сусветнай вайны Ян Каханоўскі аддаў жыццё дзеля выратавання свайго знаёмага — дырэктара гродзенскай школы №8 Юзэфа Вевюрскага, якога хацелі расстраляць фашысты. У Вевюрскага была вялікая сям’я. Месца, дзе загінуў Каханоўскі, знаходзіцца па дарозе да Аўгустоўскага канала, каля фарта №2 Гродзенскай крэпасці.