Pabach - Новы свет - Вуліца 17 Верасня, 10А і 12
Вуліца 17 Верасня, 10А і 12
13/14

Вуліца 17 Верасня, 10А і 12

Вуліца 17 Верасня, 10А і 12.

1 хв
0:001:40

Вуліцу 17 Верасня асабліва любілі выкладчыкі, інжынеры, грамадскія дзеячы, служачыя, лекары. Яе можна было ўпэўнена лічыць элітнай.

У доме №10А жыў высокапастаўлены савецкі функцыянер Сяргей Прытыцкі. У міжваеннай Польшчы ён быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне, а ў савецкай Беларусі яго імя некаторы час насіла прадпрыемства «Гродна Азот». Дом мае выгляд сапраўднай вілы ў стылі канструктывізму міжваеннага перыяду.

Суседні дом №12 — таксама з той эпохі, але зусім іншага стылю. Гэта яркі і рэдкі для Беларусі прыклад польскага мадэрну. Яго асноўная адметнасць — мезанін і высокая складанай канфігурацыі страха. Гэтыя два вельмі розныя будынкі добра перадаюць атмасферу Новага Свету — спалучэнне элементаў розных эпох і спадчыны розных народаў: беларусаў, рускіх, палякаў, татараў, немцаў і іншых.