Pabach - Новы свет - Музей Максіма Багдановіча
Музей Максіма Багдановіча
+1 фота
8/14

Музей Максіма Багдановіча

вул. 1 Мая, 10

1 хв
0:001:57

Драўляны асабняк на скрыжаванні вуліц 1 Мая і Максіма Багдановіча. У пэўны час — з 1892 па 1896 — тут жыла сям’я знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Максім нарадзіўся ў Мінску, але сям’я пераехала ў Гродна, бо яго бацька Адам Багдановіч атрымаў тут добрую працу ў Крэсцовым зямельным банку. З-за праблем са здароўем у маленькага Максіма і яго маці Марыі Афанасьеўны, сям’я выбірала жыллё каля зялёных зон. Якраз насупраць дому — парк, які цяпер носіць імя Жана Жылібера.

У Гродне маці Максіма памерла ад сухотаў і была пахавана на старых праваслаўных могілках. Пасля гэтага сям’я з’ехала ў Ніжні Ноўгарад. Сам Максім Багдановіч таксама памёр маладым — у 25 гадоў у Ялце, куды паехаў лячыцца ад туберкулёзу. У канцы 1980-х знакамітая гродзенская паэтэса Данута Бічэль ініцыявала стварэнне дома-музея Максіма Багдановіча, які сёння працуе ў гэтым доме.

Таксама тут знаходзіцца экспазіцыя, прысвечаная яшчэ аднаму славутаму пісьменніку — Васілю Быкаву, які жыў у Гродне 25 гадоў.