Pabach - Гістарычны Гродна - Ля помніка Вітаўту — паміж Старым і Новым замкамі
Ля помніка Вітаўту — паміж Старым і Новым замкамі
+4 фота
1/17

Ля помніка Вітаўту — паміж Старым і Новым замкамі

вул. Замкавая

Верхні замак, Стары замак, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Цяпер гэта сэрца Гродна — месца паміж дзвюма галоўнымі замкавымі гарамі. Але задоўга да ўзнікнення замкаў тут было першае ўмацаванае селішча — гарадзішча, дзе пачыналася гісторыя Гродна.

🏞 Прырода як крэпасць Першыя людзі на гэтых узвышшах — балцкія плямёны. У канцы Х стагоддзя сюды прыйшлі славяне. Яны выбралі стратэгічна выгаднае месца: стромкі бераг там, дзе Гараднічанка ўпадае ў Нёман, сам па сабе служыў абаронай. З поўначы быў выкапаны роў, і гарадзішча апынулася быццам на натуральнай крэпасці — з валам і частаколам.

🏚 Першае славянскае паселішча На гарадзішча вёў драўляны мост праз ярок. Тут былі драўляныя дамы, але, хутчэй за ўсё, гэтае селішча праіснавала нядоўга і згарэла ў пажары. Аднак месца не згубіла значэння — яго працягвалі выкарыстоўваць як пагранічную крэпасць на мяжы з балцкімі землямі.

👑 Пачатак Гродзенскага княства: князь Усевалад Менавіта тут пачынаецца гісторыя Гродзенскага княства. Усевалад, сын валынскага князя Давыда Ігаравіча, пасля смерці бацькі апынуўся без уладанняў. У 1116 годзе вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах аддаў за яго сваю дачку і падараваў зямлі над Нёманам — разам з горадам. У 1127 годзе летапіс упамінае Усевалада ўжо як гродзенскага князя. З таго часу на гэтых узвышшах існавала княская рэзідэнцыя.

🏛 Да канца XII ст. Гродна вылучаўся сярод гарадоў Панямоння Пра магутнасць тагачаснага горада сведчаць археалагічныя знаходкі:

  • не менш за чатыры мураваныя царквы,
  • княскі каменны тэрам,
  • каменныя ўмацаванні на месцы сённяшняга Старога замка.

Барацьба з крыжакамі З XIII ст. Гродна — арэна змагання паміж Галіцка-Валынскімі і літоўскімі князямі. У 1277 годзе ён канчаткова ўвайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1284 годзе горад захапіў тэўтонскі магістр Конрад Тырнберг — з дапамогай здрадніка з прусаў. З таго часу Гродна амаль сто гадоў абараняўся ад крыжакоў.

🔍 Галоўныя прычыны нападкаў:

  • у горадзе хаваліся паганцы-прусы,
  • Гродна выкарыстоўваўся як база для налётаў на Прусію і Мазовію.

З канца XIII да пачатку XV ст. замкі Гродна вытрымалі каля 20 нападаў. У выніку пачалося будаўніцтва новых умацаванняў: Верхні замак на месцы гарадзішча, Ніжні замак, магчыма, і гарадскія муры (пра іх спрачаюцца гісторыкі).

🔥 Пажар, малпа і каменны замак У 1398 годзе пажар знішчыў Верхні замак. Паводле легенды, князь Вітаўт і яго жонка ўратаваліся дзякуючы ручной малпе, якая разбудзіла іх крыкамі. Пасля гэтага Вітаўт загадаў узвесці новы каменны замак. Будаўніцтва завяршылася каля 1400 года.

🏰 Новы замак Вітаўта меў:

  • сцены даўжынёй каля 300 м,
  • таўшчыню 2,5–3 м,
  • чатыры вежы — іх можна ўбачыць на гравюры Тюнта.

📷 Звярніце ўвагу: Сёння на гэтым месцы — Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, які захоўвае памяць пра пачатак горада і яго першых князёў.