
Мост праз Гараднічанку
Працоўная вуліца
Раней на рацэ Гараднічанцы было нямала мастоў, але зараз такіх захавалася няшмат. Ідзем мы зараз па шляху цікаваму і каларытнаму, але невядомаму звычайнаму турысту – праз квартал прыватнай забудовы. Шмат з гэтых дамкоў не спазналі істотных перабудоў і захавалі знешні выгляд першай траціны XX стагоддзя, калі гэта быў прэстыжны гарадскі раён. Штуршком для забудовы стала з’яўленне школы №8. У савецкі час гэтая школа атрымала №4. З рачулкай Гараднічанкай звязаны цікавы факт: яна стала такой размяжоўваючай лініяй, ад якой вялася нумерацыя дамоў вуліцы Працоўнай. І гэта адзіны такі выпадак, які прасачыў краязнаўца Госцеў Алесь Пятровіч, што рака, а не дарога стала менавіта вось гэтым размяжоўваючым крытэрам. Ад гэтай ракі засталося літаральна тры-пяць дамоў.