Pabach - Ад Каложы пачаўся свет - Квартал міжваеннай забудовы
Квартал міжваеннай забудовы
+1 фота
5/12

Квартал міжваеннай забудовы

Цагляная, 10 і Цагляны завулак, 3

2 хв
0:002:22

Вуліцы, якія знаходзяцца між Гараднічанкай і Каложскім паркам, маюць вельмі старадаўнія назвы. Напрыклад, вуліца Завяршчызна атрымала сваю назву ад прозвішча чалавека, які ў XVI стагоддзі тут валодаў маёнткам. Вуліцы, па каторым мы зараз ідзем, вядуць да будынку старой польскай школы – драўлянага аднапавярховага будынку. Побач з ім стаіць гістарычны будынак школьнай адміністрацыі. Абедзьве пабудовы – характэрны прыклад архітэктуры 1930-х гг. За школай існавала так званая Настаўніцкая калонія – шэраг шматкватэрных дамоў для настаўнікаў. Яны былі пабудаваныя ў вельмі папулярным у свой час стылі функцыяналізму (альбо інакш, канструктывізму), які нарадзіўся пасля Першай сусветнай вайны і быў натхнёны індустрыяльнай эпохай. Функцыяналізм і канструктывізм – варыянты стылю мадэрнізм, які быў аднім з галоўных напрамкаў сусветнай архітэктуры пачатку XX ст. Простыя геаметрычныя фігуры – куб, паралілепіпед, цыліндр; плоскія дахі, вялікія вокны сталі сімваламі гэтай архітэктуры. Найбольш вядомыя прыклады – работы прадстаўнікоў нямецкай школы Байхаус, якія і распрацавалі каноны гэтага стылю. Значную ролю адыграў і французскі архітэктар Ле Карбюзье – адзін з айцоў-заснавальнікаў мадэрнізму.

Архітэктура мадэрнізму ў Гродне, які ў міжваенны перыяд быў часткай усходняй Польшчы, мела сваю асаблівасць: тут дамы будавалі з дрэва. Калі ў Германіі, ЗША, СССР для ўзнясення канструктывістычных будынкаў выкарыстоўвалі бетон, цэглу, шкло, сталь, то ў Гродне часта выкарыстоўвалі драўляныя матэрыялы. Важна і тое, што дамы Настаўніцкай калоніі складаюць архітэктурны ансамбль, але з часам гэтыя будынкі знікаюць з вуліцаў гораду.

Забудова гэтага кварталу за рэдкім выключэннем не мае абароннага статусу, таму яна адкрыта для перабудовы і руйнавання. Зараз гэта вуліца добра ўпарадкавана, дарога мае цвёрдае пакрыццё. Побач знаходзіцца невідавочны, схаваны ад вока паварот направа. Па вузкай сцежцы мы выйдзем на вуліцу Лермантава, былую Базыльянскую. Па абодва бакі вуліцы стаяць дамы ў закапанскім стылі, амаль не кранутыя часам. Вялікі аднапавярховы драўляны будынак на супрацьлеглым баку – старая гарадская школа, якая дзейнічае з канца 30-х гадоў. Мінуючы дамы розных стыляў мы выйшлі да Каложскага парку.