Pabach - Ад Каложы пачаўся свет - Уваход у Каложскі парк, музей каменных скульптур
Уваход у Каложскі парк, музей каменных скульптур
+4 фота
6/12

Уваход у Каложскі парк, музей каменных скульптур

вул. Каложа, 6

2 хв
0:002:09

Уваходзім у Каложскі парк з паўночнага боку. Нас вітае стэла ў гонар восемсот пяцідзесяцігоддзя, у далечыні бачна. Усталявана ў 1978 годзе, калі святкавалася гадавіна чарговая узгадкі Гродна ў летапісах. А менавіта на пачатку парка стаіць маленькая каменная Каложа аўтарства гарадзенскага скульптара Уладзіміра Панцілеева, які прапанаваў гарадзенскім уладам ідэю стварыць музей каменных скульптур на ўездзе ў парк у 2013 годзе. Гэта ідэя была падтрымана, і па выніку некалькіх пленэраў, калі скульптары і мастакі стваралі нейкія свае творы пад Гародняй, частка з іх была перанесена вось сюды на ўскраек, у паўночны ўскраек парку і дэманструецца да сёння.

Шмат якія з іх рабілі маладыя майстры пад уплывам постмадэрнізму, пагэтаму ня ўсе такія класічныя і відавочныя вобразы лёгка пабачыць, прачытаць іх сэнс. Вось гэтыя анёлы будуюць горад, напэўна, адзін з такіх найбольш класічных і пазнаваемых. Лічыцца, што музей каменых скульптур будзе яшчэ папаўняцца.

З ім мяжуе іншая кропка, кропка сяброўства народаў, якія пражываюць у Беларусі, а сквер, які быў запачаткаваны/заснаваны, першыя пасадкі выкананы ў чэрвені чатырнаццатага года. Афіцыйная назва гэтай пляцоўкі — Сквер Дружбы, які быў урачыста адкрыты падчас рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур, калі кожная з народнасцяў і нацыянальнасцяў Беларусі пасадзіла тут сваё дрэва. І вось зараз такая пляцоўка ў парку таксама існуе і гэтыя маленькія дрэўцы, саджанцы, ужо ператварыліся ў больш-менш вялікія, ці яшчэ часам і не — залежыць ад хуткасці росту. Мы можам бачыць, які ўжо вялікі клён, і наколькі малыя некаторыя з іх. Але вось з таблічкамі можна пахадзіць, пачытаць. Вядома, што тут ёсць міндаль, і бяроза, і шматлікія іншыя: і тыповыя, і нетыповыя для Беларусі дрэвы.

Дадатковыя пасадкі тут не робяцца, але напрыклад была высадка да дня Перамогі з іншага краю, праз гады тры-чатыры. Тут растуць цікавыя дрэвы, напрыклад вось гэта паўднёвае дрэва платан, нетыповая для Беларусі зусім. Яго можна пабачыць у субтрапічным клімаце, пачынаючы ад Крыма і заканчваючы Італіяй.