Pabach - Ад Каложы пачаўся свет - Памятны знак "Пагоня на Грунвальд"
Памятны знак "Пагоня на Грунвальд"
+1 фота
12/12

Памятны знак "Пагоня на Грунвальд"

вул. Каложа, 6

0 хв
0:000:59

На ніжняй пляцоўцы каля Нёмана ўсталяваны памятны знак “1410. Пагоня на Грунвальд». Да каменя прымацавана таблічка са старажытным гербам Вялікага Княства Літоўскага - Пагоняй. Гэты знак выраблены беларускім скульптарам Аляксандрам Дранцом і ўсталяваны ў 1990 годзе ў гонар перамогі над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве. Гэтая перамога спыніла нашэсце крыжакоў і дала Вялікаму Княству Літоўскаму шанец не толькі на існаванне, але і на развіццё.

На гэтым нашае падарожжа заканчваецца. Адсюль вы можаце вярнуцца праз Каложскі парк на Савецкую плошчу або спусціцца да ракі Нёман і прайсці па набярэжнай да Старога замка ці Старога моста, працягнуўшы знаёмства з гістарычнымі мясцінамі нашага горада.