Pabach - Ад Каложы пачаўся свет - Стэла 850-годдзя Гродна
Стэла 850-годдзя Гродна
+1 фота
7/12

Стэла 850-годдзя Гродна

Каложскі Парк

1 хв
0:001:00

У парку ўзвышаецца помнік “Гродна 850 год”, ён быў усталяваны ў 1978 годзе, у чарговыя угодкі першых узгадыванняў гораду ў летапісах. Традыцыйна адлік гісторыі Гродна вядзецца ад 1128 года, калі гродзенскі князь Усевалад прыняў удзел у паходзе супраць Полацкага княства. Зараз горад стаў старэйшым на адзін год праз навуковыя ўдакладненні, аднак шырокага роаспаўсюду дата 1127, так і не набыла.

Манумент прадстаўляе сабой дзьве стэлы вышынёй 31 метр, якія аб'яднаныя ўверсе вітражом з каляровага шкла. У нішах слупоў усталяваны фігуры славянскага ваяра і дзяўчыны ў нацыянальным адзенні. Стэла з'яўляецца помнікам савецкай школы дызайну, позніх 70-х.. Тут у пачатку дзясятых гадох быў пабудаваны парафіяльны дом прыходу царквы святых Барыса ды Глеба з нядзельнай школай, бібліятэкай і дамавой царквой Каложскай Божай Маці. Дзейнічае сёння як мультіфункцыянальны, адкрыты для вернікаў цэнтр.