Pabach - Ад Каложы пачаўся свет - Валун Давыду Городенскому
Валун Давыду Городенскому
+2 фота
8/12

Валун Давыду Городенскому

Каложскі парк

3 хв
0:003:37

Пра крыжыцкую навалу і імя Давыда Гарадзенскага у гісторыі Гародні: што варта сказаць, пра што варта помніць. Гэты валун быў усталяваны ў 2003 годзе па ініцыятыве выбітнага педагога і краязнаўцы Апанаса Цыхуна, які збіраў мясцовы фальклор Гарадзеншчыны. Калі ён даведаўся пра знаходку ў Гродзенскім раёне вялікага валуна, помніка ледавіковай эпохі, Апанас прапанаваў ушанаваць памяць аб абаронцы Гродна ад крыжакоў, і гэтая ідэя была падтрымана. Усё той жа, ужо вядомы нам, гарадскі гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялеяў, выканаў гэтыя памятны знак на камені, які быў усталяваны ў 2003 годзе і асвенчаны кіраўніком беларускай праваслаўнай царквы, Мітрапалітам Філарэтам у тым жа годзе.

Гэтая табліца ў выглядзе світка мае такі тэкст: “Давыду Гарадзенскаму, славутаму абаронцу Гродна ад крыжацкай навалы, ад удзячных нашчадкаў”. І тут атрымліваецца такая гульня словаў, быццам бы ён абаронца і ад крыжакоў, і ад нашчадкаў. На што неаднаразова звярталі ўвагу, сапраўды. Але так атрымалася пэўна выпадкова, не прадумалі.

Менавіта тут па легендзе быў пахаваны абаронца Гародні, палкаводззец і выбітны воін Давыд Гарадзенскі, які на мяжы ХІІІ і ХIV стагоддзяў жыў у Гародні. Быў старастам, то бок намеснікам вялікага князя ў Гародні. Быў кашталянам замка, узначальваў абарону падчас шматлікіх асадаў крыжакоў, а таксама рабіў адказныя паходы на земл крыжакоў у Ўсходнюю Прусію. Сёння гэта тэрыторыя Паўночнай Польшчы, Літвы і Калінінградскай вобласц Расіі. Дагэтуль там захаваліся крыжацкія рэзідэнцыі, палацы. Ну і сталіцы крыжыкоў, Марыенбург, а сёння гэта адна з галоўных турыстычных кропак паўночнай Польшчы.

Па легендзе Давыд Гарадзенскі загінуў падчас пахода на землі крыжакоў, калі знаходзіўся ў сваім жа лагеры, ад дзіды альбо мяча здрадніка, польскага рыцара Анджэя Госта, якога падкупілі крыжакі. Яны баяліся Давыда Гарадзенскага, паколькі, дзякуючы яму, Гародня была непрыступнай крэпасцю. Каля дваццаці гадоў ён абараняў горад, і ні разу Гродна не здаўся. Толькі прадмесці крыжакам удавалася спаліць некалькі разоў, і тое, помста Давыда была жудаснай: ён хадзіў на землі крыжакоў, рабаваў маёнткі і землі рыцараў там.

Дарэчы імя Давыда гэта адно з нешматлікіх імён Сярэднявечча, паколькі тады пісьмовай згадкі ўдастаіваліся альбо князі, каралі, альбо вернікі царквы, якіх кананізавалі і палічылі прыкладам для іншых. То бок альбо пра жыццё святых, альбо пра жыццё князёў нам вядома. А гэта чалавек, які паходзіў, верагодна, з княжацкага роду, паколькі яго бацька, князь Даўмонт пасля розных складаных жыццёвых перапіцей, якіх яму лёс даслаў, на некаторы час збег з Літвы, з гэтага Нёманскага краю ў суседнюю Пскоўскую рэспубліку і быў там князем. Давыд жа жыў і працаваў, абараняў наш родны горад. І сёння яго імём названыя вуліцы ў Гродна і ёсць каменнейшы помнік.

Дык вось, вяртаючыся да словаў аб няпростым лёсе Давыда. Ён быў забіты і па легендзе верныя яму ваяры прынеслі цела Давыда да сценаў старажытнага манастыра і пахавалі яго тут. Так ці інакш, дакладна мы не ведаем, але агучыў гэту легенду ў канцы 1980х гадоў падчас нацыянальнага адраджэння гісторык і палітык, заснавальнік Беларускага Народнага Фронту, Міхась Ткачоў. Мажліва ён і ёсць стваральнік гэтай гарадской легенды.

Выдатны панарамны выгляд на Нёман. З вышыні гэтых халмоў мы бачым тэрасы, лесвіцы ўжо сучасныя. Вось на гэтай верхняй пляцоўцы, дзе ўсталяваны памятны камень, вось адсюль бачны і левабярэжны Гродна, альбо гарадзенскі фарштат.