Pabach - Ад Каложы пачаўся свет - Кляштар аўгусцінцаў і рынак
Кляштар аўгусцінцаў і рынак
2/12

Кляштар аўгусцінцаў і рынак

Дамiнiканская, 17

1 хв
0:001:08

Калісьці на гэтым месцы знаходзіўся кляштар Святой Тройцы, ад якога зараз практычна нічога не захавалася. У сувязі з гэтым манастыром свае назвы атрымалі дзве навакольныя вуліцы: Вялікая і Малая Траецкая. Існуе версія, што блакітны дом па адрасе вул. Дамініканская, 17 можа быць перабудаваным манастырскім будынкам. Аб гэтым сведчаць глыбокія падвалы і вялікія камяні, ўмураваныя ў яго сцены. Побач з кляштарам знаходзіўся адзін з гарадскіх рынкаў, дзе, як лічыцца, гандлявалі пераважна замежныя купцы. Таму рынак пачалі называць Нямецкім. Раней гэта быў край горада, недалёка была Віленская брама і праходзіў шлях на Вільню, таму гэта было спрыяльнае месца для гандлю. Рынак існаваў яшчэ ў пачатку XX ст., што можна прасачыць па планах і мапах горада.

А зараз мы праз квартал старой прыватнай забудовы накіруемся ў напрамку Каложскага парку. Наш шлях будзе пралягаць праз вуліцу Лермантава, якая ў 1920-30-я гг. называлася Базыльянскай. Яна атрымала гэтую назву невыпадкова – ў XVII-XVIII ст. Каложская царква была грэка-каталіцкім (уніяцкім) кляштарам айцоў базыльянаў.